У Празе беларусы прыйшлі да магілаў прэзідэнтаў БНР
2 лістапада Дзяды адзначылі ў Празе. Сябры суполкі “Скарына”, Звязу беларусаў замежжа і студэнты, што вучацца ў Чэхіі, прыйшлі на Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя два прэзідэнты Беларускай Народнай Рэспублікі – Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка.
Абодва яны, па чарзе, перахоўвалі ў эміграцыі мандат першага незалежнага беларускага ўраду. Пётра Крэчэўскі памёр ў 1928-м годзе, Васіль Захарка – у 1943-м. Помнікі на магілах беларускіх дзеячаў былі адноўленыя за кошт фундацыі Крэчэўскага, якая закладзеная беларускімі эмігрантамі ў ЗША, паведамляе “Радыё Свабода”.




Паводле радыё “Свабода”.
|