“Дзяды” — Святы дзень для беларусаў

Беларусы ўсяго свету 1 лістапада адзначаюць старажытны беларускі абрад — “Дзяды” — Дзень памінанні продкаў. У гэты дзень ўспамінаюць продкаў мінімум да дзесятага калена, не забываючы аб унікальнасці кожнага з іх.

1 лістапада 2006 года ў Іркуцку, у Хаце сяброўства народаў (вул. Леніна, 54), а 18.00 адбудзецца агульны збор іркуцкіх беларусаў, якія правядуць Літаратурна-гістарычны Вечар, прысвечаны, вядомым беларускім дзеячам розных стагоддзяў. Арганізатарам мерапрыемства выступае РГА “Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага”.

Таксама на гэты Вечар запрошаныя госці з Мінска — кампазітар Алег Чыркун, спявачка Наталля Койпіш і паэт Кастусь Падыма, якія праездам наведаюць наш горад.

На Вечары будуць узгаданы: вялікі князь Альгерд (са дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 710 гадоў); палітычны і грамадскі дзеяч ХVI стагоддзя Ф.Еўлашоўскі (460 год); пісьменнік, публіцыст, рэвалюцыянер Я.Чачот (210 год); палітычны дзеяч, адраджэнец І.Луцкевіч (125 гадоў); пісьменнік З.Бядуля (120 гадоў); байкапісец К.Крапіва (110 год); гісторык М.Ермаловіч (85 год).

На абрадавым вечары можна будзе дакрануцца да сапраўднага... Будуць гарэць свечкі на пакрытым саломай стале ды расчынены шырока вокны і дзверы…

Вольга Галанава
‹‹ на галоўную | у архіў