диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Приласкать и уничтожить!”

“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выдала новую п’есу драматурга, пісьменніка, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча “Приласкать и уничтожить!”. У гэтым творы аўтар закранае гісторыю станаўлення нашай дзяржаўнасці і распавядае пра тое, як стваралася Беларуская Народная Рэспубліка.

“Пісьменнік выкарыстоўвае ў трагедыі вобраз пазванальнага сучасніка-гісторыка. Ён не толькі выразнік аўтарскай пазіцыі, але найперш дасведчаны знаўца і каментатар многіх палітычных сітуацый таго часу, сённяшні віртуальны суразмоўца мужных і адданых рыцараў-замгароў за волю і незалежнасць шмат пакутнай Бацькаўшчыны – Беларусь. Дзейнымі героямі трагедыі можна лічыць і выдатныя вершы беларускіх паэтаў (А. Гаруна, Я. Купалы, М. Багдановіча, М. Краўцова), якія арганічна ўпісваюцца ў агульную тканіну твора, надаць яму высокапатрыятычны эмацыйны напал, адпавядаючы душэўным парыванням герояў пачатку ХХ стагоддзя. Драматург змог па-мастацку, даходліва, проста і зразумела данесці да чытача складаныя перапетыі і найгалоўнейшай падзеі беларускай гісторыі – стварэння БНР. І было б вялікай падзеяй, калі б гэту п’есу паставілі беларускія тэатры, і мы маглі б яшчэ раз сустрэцца і пачуць такіх славутых, разумных, светлых людзей, далучыцца да іх перажыванняў, думак, мараў і надзей на лепшую долю свайго забранага краю, “бо толькі тэатр, толькі вобразнае мысленне можа спалучыць гісторыю з паэзіяй барацьбы рыцараў волі за ажыццяўленне нацыянальнай ідэі, як асновы дзяржаўнасці і не падлегласці”, – сцвярджае аўтар п’есы праз свайго героя-гісторыка. Але добра, што мы маем магчымасць хоць прачытаць твор, каб глыбей зразумець, што сёння адбываецца ў “незалежнай” Беларусі і падумаць, ці за такую Беларусь змагаліся і гінулі маладыя, мужныя, таленавітыя героі трагедыі “Приласкать и уничтожить!” – піша ў рэцэнзіі прафесар Лідзія Савік.

Творчасць А. Петрашкевіча пачыналася ў 50-я гады ХХ ст. з публіцыстыкі, фельетонаў і сатыры. Да гістарычнай тэматыкі драматург звярнуўся ў сярэдзіне 70-х гадоў, калі напісаў першую п’есу «Напісанае застаецца», якая распавядае пра жыццё Францыска Скарыны. Гістарычныя п'есы Алеся Петрашкевіча былі выдадзены зборнікамі "Воля на крыжы" (2000), "Здрапежаная зямля" (2003). У 2007 годзе выйшла ў часопісе “Дзеяслоў” новы гістарычны твор, прысвечаны вядомаму змагару за незалежнасць Беларусі Кастусю Каліноўскаму “Рыцар свабоды”.

Приласкать и уничтожить : гістарычная трагедыя / Алесь Петрашкевіч. – Мінск : Медисонт, 2008. – 88 с.

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович