Што рабіць з вёскай?
Міхал Залескі,
(Беларусь)
Калі які небудзь іньшаземец альбо аб'яднаны апазіцыянэр скажа вам, што не разумее, колькі яшчэ будзе цярпець беларускі народ, ня трэба сьмяяцца з яго. Лепш за ўсё дапамажыце яму замераць адлегласць ад Дому Ураду ці прэзідэнцкага палацу да бліжэйшага месца, дзе грамадзяне вырошчваюць бульбу. Гарантую – атрымаецца не больш за кіламетар.
Асушаныя тарфянікі, засьмечаныя чарнобыльскім попелам паплавы, зарослыя пустазельлем калгасныя соткі, квітнеючыя дачы пэнсіянэраў – вось яна Зямля-карміцелька. І няма тут ні прыкметаў хворасьці альбо адурэньня нашага добрага народа, ні высокай рамантыкі, зову продкаў і д.т.п. лухты.
Проста есьці хочацца кожны дзень. Таму прысядзібная гаспадарка стаіць на другім мейсцы сярод крыніцаў прыбытку беларускіх сем'яў, а лецішчы на трэцім. Яны галоўнае апірышча дзеля, адпаведна, 40% і 30% хатніх гаспадарак. Лічбы карэлююць з доляю вясковага і мястэчковага насельніцтва (нашыя райцэнтры і п.г.т., гарады, пераважна, намінальныя) і колькасцю пэнсіянэраў ў краіне.
Агульнаэканамічныя заканамернасьці не абмінаюць і гэты сектар вытворчасьці. Калупацца ў зямлі з вялікім прыбыткам мала у каго атрымліваецца. Таму ў якасьці пэрспэктыўнае крыніцы дабрабыту зямлю вызначае штогод меней людзей.
Але покуль што траціна беларускіх сем'яў жыве ў вёсцы і мае гаспадарку, а блізка паўмільёны гарадзкіх сем'яў ў вольны ад індустрыі, навукі і адміністраваньня час гарбаціць на лецішчах. Да таго ж, чвэрць г.зв. гарадзкіх пастаянна дапамагае родзічам ў сельскагаспадарчай працы.
Абшары вакол гарадоў і пусткі ў гарадох апрацоўваюцца нелягальна. Гэтак сама, дзеля ўзмацненьня сацыяльнага кантролю, мясцовая адміністрацыя дае пашу і пакос на дзяржаўнай зямлі. Паспрабуй потым паскардзіся на малую зарплату. З іньшага боку сэрвітутныя адносіны на Беларусі непераможныя, збіраць грыбы-ягады, секчы жэрдкі, капаць гліну і пясок усе прызвычаеныя там, дзе гэта ёсць.
На пачатку года грамадзяне мелі, валодалі і выкарыстоўвалі больш за паўтары мільёны гактараў зямлі пад самыя розныя мэты. Наразе, па ацэнках экспэртаў сёлета, пры спрыяльным надвор'і капала бульбу больш за шэсць мільёнаў чалавек.
Што накапалі, тое і з'ямо. Але дзе тут 21-е стагодзьдзе відаць? Наадварот, ў нашым крае адбываецца імклівая дэіндустрыалізацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці. Фіктыўнасць датацыяў пабіваецца рэальнасцю цэнаў. Суадносіны індэксу цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі да індэксу цэнаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі за апошнія шэсць гадоў у сярэднім адпавядаюць 9/8. Адсюль некаторыя афіцыйныя, падкрэслю, паказчыкі сельскагаспадарчай вытворчасці, здольныя шакіраваць спажыўцоў дажынкавай дзяржпрапаганды:
|
1990 |
Сярэдняя за 2000-2005 |
Сл.3 ў % да сл. 2 |
1 |
2 |
3 |
4 |
Валавы збор бульбы, тыс.т. |
8590 |
8436 |
98,2 |
Пагалоўе БРЖ, тыс. |
6975 |
4030 |
57,8 |
ў т.л. кароваў |
2362 |
1696 |
71,8 |
Вытворчасць малака, тыс.т. |
7457 |
3380 |
45,3 |
Пагалоўе свіньняў, тыс. |
5051 |
3395 |
67,2 |
Пагалоўе птушак, млн. |
50,6 |
26,2 |
51,8 |
Пабудавана жытла, тыс.м² |
1312 |
1044 |
79,6 |
Крыніца: РЕГИОНЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Статистический сборник, МИНСК, 2006; разлікі аўтара
Забываюцца у нас і на тое, што сельскагаспадарчай вытворчасцю занятыя не адныя дзяржпрадпрыемствы, а усе, хто вырошчвае расліны і жывёлаў на мэты іньшыя за атрыманьне эстэтычнага і маральнага задавальненьня. Нашыя гаспадары шчыруюць на мізэрных дзялках. Падчас апытаньня НДЭІ Мінэканомікі 13,9% рэспандэнтаў адзначыла, што мае меней за 0,06 га, 32,6% – ад 0,06 до 0,2 га , 10,4 % маюць ад 0,2 да 1 га зямлі і толькі 0,6% мае звыш 1 га.
Бедны чалавек звычайна і зямлі мае меней чым ў сярэднім па краіне. А бедны ён, хутчэй за ўсё, таму што гаспадар дрэнны.
Зямля без гаспадара, як страва бяз солі. Але бяда, ўсё меней працаздольных мужчынаў ў краіне занята таварнай вытворчасцю харчовых прадуктаў. Калі ў 1970 годзе працавала на зямлі 1134 тыс. мужчынаў ва ўзросьце ад 16 да 59 гадоў, то зараз засталося толькі крыху болей за 700 тыс. А працягласць жыцьця калгасніца на 17 гадоў меньшая за калгасніцу.
Таму звяртае на сябе ўвагу рост значэньня лецішчаў як крыніцы існаваньня сем'яў на фоне спаду аналягічнага паказчыка дзеля падсобнай гаспадаркі. Прычына зразумелая: вяскоўцы старэюць, гарадзкія бяднеюць, а ў гароднінных крамах..., самі ведаеце што.
Таму да 60% «другасных» дзеля калгаснай сістэмы культураў, накштальт бабоў, рэпы і г.д. нашы кабеты вырошчваюць па тэхналёгіі прамаці Эвы, як тую з рая выперлі. Шкада кабет, зямлі шкада і есці кожны дзень трэба.
Пры тым схітрыцца ня кінуць на волю лёсу вясковых пэнсіянэраў. Бо зараз іхныя памагатыя – супрацоўнікі сістэмы сацыяльнага забеспячэньня – бадай адзіная катэгорыя працоўных, што зарабляе меньш за калгаснікаў. Грошы на пэнсіянэраў возьмуцца у выніку рацыянальнае прыватызацыі зямлі, кошта каторай хопіць і на пагашэньне савецкіх грошай заблякаваных ў Ашчадным банку. Грошы ж тыя ляснулі пераважна у старэйшых вяскоўцаў.
Дык што рабіць? Тое што людзі робяць – аддаць зямлю сялянам. І падтрымліваць тых сялян: як гарантаў харчовай бяспекі і носьбітаў нацыянальнай аутэнтычнасці.
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі
15–16 снежня 2007 г.
Тэзісы
1. Сучасны стан, тэндэнцыі, праблемы і перспектывы далейшага развіцця эканомікі Беларусі. Леанід Злотнікаў, кандыдат эканамічных навук (Беларусь).
2. Супярэчнасці дзяржаўнага будаўніцтва сучаснай Беларусі. Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг (Беларусь).
3. Ці патрэбна Беларусь Еўразвязу? Ігар Лялькоў, старшыня Беларускага Шуманаўскага таварыства (Беларусь).
4. Беларуская эканамічна-палітычная мадэль: асаблівасці структуры і выклікі сучаснасці. Кірыл Коктыш, кандыдат палітычных навук, дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМЗ (У) МЗС (Расія).
5. Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: асноўныя тэндэнцыі. Андрэй Ляховіч, палітолаг (Беларусь).
6. Што рабіць з беларускай вёскай? Міхаіл Залескі, эканаміст (Беларусь).
7. Праблемы экалогіі і сельскай гаспадаркі Беларусі: шляхі выпраўлення. Уладзімір Качанаў, доктар тэхнічных навук, дырэктар кампаніі “Агралекс”( Польшча).
8. Беларускі выбар: асцярожныя крокі ў бок лібералізацыі эканомікі альбо паўночна-карэйскі варыянт. Алег Муславец, дырэктар Інтэрнэт-рэсурсу “Агенцтва фінансавых навінаў” (Беларусь).
9. Рэакцыя Беларусі на “12 умоваў Еўразвязу”: што ёсць і што магло б быць. Юры Чавусаў, палітолаг, (Беларусь).
10. Вопыт трансфармацыі палітычнай мадэлі Украіны на працягу выбарчых працэсаў 2004-2007 гадоў. Андрэй Кірчыў, аналітык (Украіна).
|