Беларускія ваяры – на фестывалі “Доле-2007”

Баявую вывучку вікінгаў, сярэднявечныя рыцарскія турніры, годнасць пятроўскіх грэнадзёраў і фрагменты бітваў 1812 года – усё гэта можна былое ўбачыць сваімі вачамі на міжнародным ваенна-гістарычным фестывалі “Доле-2007”, адным з арганізатараў якога стала Балтыйская асацыяцыя ваеннай гісторыі.

Удзел у фестывалі бралі ваенна-гістарычныя клубы з шасці краін – латвійскія вікінгі, грэнадзёры з Санкт-Пецярбургу, ваяры з Швецыі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Беларускіх рыцараў прадстаўляла рэспубліканскае маладзёвае грамадскае аб'яднанне "Вялікае княства" з Мінска. І прадстаўляла годна.

Баявыя падзеі чатырох эпох былі прадэманстраваны гледачам, якія запоўнілі востраў Доле, менавіта тут разгарнуліся імправізаваныя баявыя падзеі. У рэканструкцыі эпізоду Паўночнай вайны ўдзельнічалі эстонскія, шведскія, латышскія і расійскія ваяры, у фрагменце вайны 1812 года – удзельнікі з Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі.

Беларускіх воінаў у гэтым раздзеле фестывалю прадстаўляў ваенна-гістарычны клуб “Мінскі пяхотны полк”, дарэчы, можна было ўбачыць на фестывалі і беларускую гармату, якую беларускія ўдзельнікі спецыяльна прывезлі для ўдзелу ў фестывалі.

Беларусь годна прадстаўлялі на фэсце не толькі рыцары, але і гурт сярэднявечнай музыкі “Testamentum Terrae” (стваральнік і кіраўнік – Юрась Панкевіч).

Паводле www.svitanak.lv

‹‹ на галоўную | у архіў