Беларусы просяць прытулку ў Чэхіі кожныя два дні

Як паведамляе “Радыё Прага”, у жніўні было зарэгістравана 15 просьбітаў палітычнага прытулку з Беларусі.

Больш за беларусаў ахвотных асталявацца ў Чэхіі з Кубы (22 чалавекі) і Украіны (29 чалавек).

З 1990 года ў Чэхіі палітычнага прытулку папрасілі больш за 85500 чалавек, але атрымалі яго толькі 3200 просьбітаў, з іх 800 сталі грамадзянамі Чэшскай Рэспублікі.

Паводле Radio “Praha” і “Наша Ніва” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў