Беларус узначаліў нацыянальныя суполкі ў Шаўляі
Кіраўнік беларускай суполкі ў Шаўляі (Літва) Георгій Пракаповіч абраны кіраўніком усіх нацыянальных арганізацый горада.
Аб гэтым па тэлефоне з Шаўляў распавёў сам Георгій Пракаповіч: “Два дні таму мяне абралі старшынёй Рады ўсіх нацыянальных суполак Шаўляя. Усе мы добра сябруем. Старшыні габрэяў, немцаў, армян пажадалі сустрэцца з мэрыяй. Яны маюць пытанні на пра святы, сродкі, памяшканні. Сваё памяшканне мы атрымаем, але давядзецца плаціць камунальныя паслугі. Каб нешта вырашыць у гэтым накірунку трэба яшчэ ўдакладняць час сустрэч з прадстаўнікамі мэрыі”.
Г. Пракаповіч мяркуе, што цяпер існуючыя задачы і праблемы будзе вырашыць прасцей у гарадской мэрыі.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|