Беларускі моладзевы рух Амерыкі збірае подпісы пад зваротам у ААН

Падчас пікету, які адбыўся 8 верасня ля будынка ААН у ЗША, быў прыняты зварот да генеральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае паўплываць на становішча ў Беларусі і ўзняць пытанне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бяспекі ААН. Беларускі моладзевы рух Амерыкі запрашае ўсіх надрукаваць зварот і назбіраць подпісаў у яго падтрымку.

“Кожны подпіс узмацніць вагу звароту і прыцягне больш увагі да праблемы парушэння правоў чалавека на Беларусі. Таксама заклікаем і грамадскія арганізацыі падтрымаць зварот і далучыцца да збору подпісаў”, – адзначаюць арганізатары.

Інструкцыя:
* Калі ласка, спампуйце зварот (www.belmov.org/docs/letter_to_secretary_general_Bel.doc).
* Раздрукуйце яго, дадаўшы форму для подпісаў.
* Дзеля таго каб подпіс быў улічаны, дастаткова пакінуць поўнае імя з подпісам.
* Да 8-га Кастрычніка адскануйце запоўненую форму з подпісамі і адашліце файл на пошту руху (belmov@gmail.org).

8-га кастрычніка зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.

Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі гарантуе канфедыцыйнасць.

Паводле belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў