У цэнтры Варшавы адбыўся пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна
Паводле арганізатара акцыі Ігара Крыштона, 30 жніўня і 7 верасня па ўсёй Беларусі мелі адбыцца пікеты салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, але зрабіць гэтага не дазволілі ўлады. Таму беларусы, якія жывуць у Варшаве, вырашылі правесці такі пікет у польскай сталіцы.
“Дзякуючы таму, што мы знаходзімся ў дэмакратычнай краіне, дзе не трэба ніякіх дазволаў ад уладаў на такія акцыі, мы прыйшлі ў самы цэнтр Варшавы, каб выказаць салідарнасць і нагадаць палякам аб тым, што ў Беларусі ёсць палітвязні, што ў нашай краіне трэба аднавіць дэмакратыю”, – сказаў Ігар Крыштон.
Удзельнікі пікету трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, вялікі партрэт Аляксандра Казуліна і плакаты з надпісамі “Дыктатара ў турму”, “Свабоду Казуліну”, “Беларусь у Еўропу – Лукашэнку ў Гаагу”.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|