Акцыя падтрымкі маладых актывістаў пад дзвярыма ААН

8 верасня Беларускі моладзевы рух Амерыкі правёў акцыю ў падтрымку актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні.

Ля будынку ААН сабраліся каля 20 чалавек з розных гарадоў Амерыкі: Нью-Йорка, Вашынгтона, Бостана і іншых. Падчас пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня вайсковай славы.

“Мы перажылі кашмарныя 200 гадоў расійскай акупацыі і ў барацьбе здабылі незалежнасць, аднавілі сваю дзяржаўнасць. Аднак барацьба не закончаная, вайна працягваецца”, – гаворыцца ў віншаванні Пазьняка.

На працягу некалькіх гадзін сябры руху распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра апошнія палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі.

Падчас пікету быў прыняты зварот да генеральнага сакратара ААН з заклікам паўплываць на становішча на Беларусі і узняць пытанне яе дэмакратызацыі ў Радзе бяспекі ААН.

Паводле www.belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў