Зварот да грамадства Беларускага інстытута навукі і мастацтва

У спісе публікацыяў БІНіМу налічваецца некалькі дзесяткаў большых і меншых кнігаў, прэсавыя камунікаты, юбілейныя маркі, плакаты, абежнікі, “Запісы” БІНіМу (у друку выпуск № 31), 11 кніжак у серыі “Беларускія пісьменнікі і паэты на эміграцыі”, серыя “Гісторыя эміграцыі”, бібліяграфічная серыя, у якой выдрукаваныя ўпершыню “Архівы БНР”, “Ангельска-беларускі слоўнік” (укл. В. Пашкевіч), “Беларускі друк на Захадзе”, і г.д.

У далейшым плануецца выдаць таксама: “Значэнне “Нашай Нівы” ў беларускай гісторыі”, “Беларускі рэлігійны друк у дыяспары”, “Гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання”, “Гісторыя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амерыкі” і, бясспрэчна, працягваць серыю друкаў, прысвечаных БНР.

Аднак, як і раней, для рэалізацыі гэтых задумаў, для падтрымання адзінага на эміграцыі навуковага выдавецтва патрэбныя сродкі, патрэбная падтрымка з боку грамадства.

БІНіМ у газеце “Беларус” надрукавала справаздачу атрыманых сродкаў за мінулы год. “Гэтая інфармацыя – невялікая справаздача – наш зварот да грамадства аб фінансавай падтрымцы”, – адзначылі прадстаўнікі Управы БНІіМу.

Паводле газеты “Беларус”

‹‹ на галоўную | у архіў