Пашырэнне БАЗА
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) робіць захады па пашырэнні колькасці гурткоў і аддзелаў.
За апошні час БАЗА пачала працу па стварэнні новых структураў у Чыкага і Мінэаполісе. Як там адзначаюць, акцыя заснавання гурткоў (дэлегатураў або аддзелаў) БАЗА пачалася з пары зацікаўленых асобаў. Паводле Статуту арганізацыі, каб заснаваць гурток, трэба мець 5 сяброў, для аддзелу – пажадана хаця б 10-20.
Наступнымі крокамі ў пашырэнні дзейнасці БАЗА, кажуць у арганізацыі, будзе аднаўленне раней існуючых структураў БАЗА ў Вашынгтоне, Новай Англіі і Каліфорніі.
Асобаў з іншых мясцовасцяў, зацікаўленых стаць сябрамі БАЗА, просяць звяртацца ў Галоўную Управу:
BAZA.HQ@hotmail.com
Belarusan-American Association, P.O. Box 1347
Highland Park, NJ 08904
Паводле газеты “Беларус”
|