Краіны Балтыі адчыняюць у Інтэрнэце старонку пра КДБ

Літва, Латвія і Эстонія стварылі супольны інтэрнэт-партал, дзе будуць размяшчацца дакументы, датычныя дзейнасці КДБ у Балтыцы.

На старонцы kgbdocuments.eu можна знайсці дакументы і публікацыі, што палемізуюць з расейскай інтэрпрэтацыяй гісторыі акупацыі балтыйскіх дзяржаваў.

Ініцыятары парталу выказваюць спадзяванне, што ён заахвоціць маладых гісторыкаў і студэнтаў да даследаванняў найноўшай гісторыі.

Паводле wiadomosci.gazeta.pl і “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў