Першы раз у першы клас

Дзесяць першакласнікаў пачнуць адукацыю ў грамадскай пачатковай школе імя Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы школа, якую вядзе праваслаўная арганізацыя – Брацтва Святых Кірыла і Мяфодзія. Акрамя абавязковых прадметаў будзе шэраг дадатковых, – паведаміла дырэктар школы Анна Смык-Койла.

А. Смык-Койла распавяла: “Ад першага класа дзеці будуць вывучаць рускую мову і мову нацыянальнай меншасці. Акрамя таго будуць заняткі ў басейне, рытміка, шахматы. Таксама плануем катэхетычныя заняткі”.

Свайго сына ў новую школу запісала Івона Шэрэмэта. І. Шэрэмэта кажа: “Наш сынок хадзіў у садок з беларускай мовай навучання, і мы хочам падтрымліваць традыцыі. Вельмі важным для нас з’яўляецца навучанне праваслаўнай рэлігіі. Думаю, што ў гэтай школе будзе класціся націск на навуку талерантнасці да іншых рэлігіяў і нацыянальнасцяў”.

Заняткі ў школе пачаліся 3 верасня, а афіцыйны пачатак новага навучальнага году і пасвячэнне пляцоўкі адбудзецца на будучым тыдні.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў