Амерыканскі гурт праспявала пра Беларусь

“Low” – амерыканскі гурт з Мінесоты, які іграе ў стылі індыі-рок, праспяваў песню пра Беларусь. Радкі з песні кранаюць да глыбіні душы: “З маіх вуснаў,//Cкаваных лёдам,//Залепленых скотчам,//вырываецца: Беларусь…”.

Гурт ўзнік ў 1994 г. Яго склад: Алан Спархок (гітара, вакал), Мімі Паркер (ударныя, вакал), і басісты Джон Нікалс (бас-гітара). Стыль, у якім яны іграюць, атрымаў назоў “слоўкор” – (slowcore) паджанр, які характарызуецца павольным тэмпам і мінімалісцкай аранжыроўкай.

Словы з песні гурту “Low”:
З маіх вуснаў,
Cкаваных лёдам,
Залепленых скотчам,
вырываецца:
Беларусь
Беларусь
Беларусь
Яна,
Як віно, што дурманіць кроў,
Ярчэй за сонца;
Яна і чорная і белая,
Як фантом маёй прытомнасці
Беларусь
Беларусь
Беларусь.

Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

‹‹ на галоўную | у архіў