Кастусю Лукашову пакінулі крымінальны прысуд

Увечары 28 жніўня Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў крымінальны прысуд Кастусю Лукашову. Раней брат Вячаслава Сіўчыка быў асуджаны на два гады ўмоўна за нібыта здзейснены супраціў міліцыі.

Раённы суд скаргу абароны не задаволіў. Цяпер адмовіў і Мінскі гарадскі суд.

“У маім працэсе былі парушаныя ўсе магчымыя нормы Крымінальна-працэсуальнага статуту. Нават суддзям было сорамна. Гэта нейкі сюррэалізм”, – пракаментаваў прысуд Кастусь Лукашоў.

Нагадаем, летась 29 сакавіка Канстанцін Лукашоў вывозіў з 3-га клінічнага шпіталю свайго брата, апазіцыйнага актывіста Вячаслава Сіўчыка. Невядомыя асобы ў цывільным знакамі паказвалі Канстанціну, каб спыніў аўтамабіль, але ён не падпарадкаваўся. Пазней адзін з міліцыянтаў, Анатоль Сушчэня, падаў заяву пра тое, што яго нібыта збіў аўтамабіль, якім кіраваў Лукашоў.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
і “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў