Толькі кожная дзесятая кніга, выдадзеная сёлета, напісаная па-беларуску

Сёлета ў першым паўгоддзі ў Беларусі выдадзена амаль 7 тысяч кніг і брашур тыражом 27,6 мільёнаў асобнікаў, паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Дзяржаўныя выдавецтвы выпусцілі 290 найменняў кніг тыражом 2,9 мільёна асобнікаў. На беларускай мове выйшла 467 найменняў кніг тыражом 2 мільёны асобнікаў.

Паводле ІА “Інтэрфакс” і
“Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў