На Украіне адбыўся сход беларускіх нацыяналістаў

Актывісты беларускіх нацыянальных арганізацый з Валынскай, Роўненскай і Львоўскай абласцей Украіны 3 жніўня правялі ў Львове І Вальны Сойм беларускіх нацыяналістаў Украіны.

Сойм прааналізаваў стан беларускай нацыянальнай меншасці на украінскіх землях і вызначыўся з палітычнай сілай, якую свядомыя беларусы Украіны будуць падтрымліваць на па-за чарговых выбарах у Вярхоўную Раду.

Практычна ўсе прысутныя адзначылі, што адзіная партыя, якая на працягу апошніх трох год аказвала рэальную падтрымку беларускай дыяспары на Украіне, а таксама падтрымлівала барацьбу за вольную і дэмакратычную Беларусь – Усеўкраінскае Аб’яднанне “Свабода”.

Пад адозвай “Першага Вальнага Сойма беларускіх нацыяналістаў Украіны” ўжо сабрана паўтары тысячы подпісаў.

Пад час Сойму была агучаная наступная статыстыка: па дзяржаўнаму перапісу ў 1989 г. беларусамі сабе назвалі амаль 900 тысяч жыхароў Украіны, а ў 2001 г. – толькі каля 300 тысяч. Таксама выступоўцы адзначылі, што ў некаторых раёнах кампактнага пражывання беларусаў іх доля складае да 57% – 69%. Пры гэтым, па іх словах, сёння свядомыя беларусы не маюць ва Украіне ніводнага культурнага цэнтру, ніводнага храма і вымушаны адпраўляць свае набажэнствы па дамам і ў выпадковых памяшканнях. Таксама ва Украіне няма ніводнай беларускай школы альбо класу. Выступоўцы таксама зазначылі, што беларуская грамада засталася адзінай, што ад першага і да апошняга дня стаяла на Майдане і прадстаўнікі якой не былі запрошаны на інагурацыю прэзідэнта.

Паводле ўласнай інфармацыі і Еўрапейскага радыё для Беларусі (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў