Мільён еўра для беларускіх студэнтаў вылучыла нідэрландскае міністэрства адукацыі, культуры і навукі на стыпендыі для маладых беларусаў, якія з палітычных прычын не могуць атрымаць адукацыю на радзіме. Праграма таксама разлічаная на маладых зімбабвійцаў.
Столькі вылучыла нідэрландскае міністэрства адукацыі, культуры і навукі на стыпендыі для маладых беларусаў, якія з палітычных прычын не могуць атрымаць адукацыю на радзіме. Праграма таксама разлічаная на маладых зімбабвійцаў.
Ахвотныя вывучыцца на бакалаўра ці магістра могуць падаваць заяўкі на стыпендыю не толькі да 1а верасня, але і цягам усяго акадэмічнага году.
Стыпендыя выдаецца максімум да 31 жніўня наступнага году, але ўлетку можна падаць наступную заяўку на спрошчаных умовах і працягнуць адукацыю.
Дадатковая інфармацыя http://www.studyin.nl/scholarships/asia-africa-latin-america-and-eastern-europe/libertas-support-fund, анкета ўдзельніка http://www.studyin.nl/scholarships/asia-africa-latin-america-and-eastern-europe/libertas-aanvraagformulier-en.xls/view
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|