На львоўскім кінафестывалі фільм “Плошча” атрымаў “Сэрца льва”
У Львове ўзнагароджаны дакументальны фільм беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
Такое рашэнне прыняў аргкамітэт вулічнага фестывалю ўкраінскага новага кіно “Кіналеў-2007”. Стужка ўганаравана Залатым львом за мужнасць “Сэрца льва”.
Нагадаем, 25 жніўня каля 10 тысяч чалавек паглядзелі ў Львове беларускі фільм “Плошча”, які распавядае пра падзеі ў Мінску ў сакавіку 2006 г., калі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Дырэктар фестывалю Алесь Дзындра адзначыў: “Гэта ўзнагарода ўсім, то змагаецца за Беларусь. Кожны з іх носіць на грудзях сэрца льва”.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|