Ушанавалі беларускіх святароў на Віленшчыне
Таварыства беларускай мовы Вілен c кага краю ўшанавала памяць беларускіх святароў. Устаноўлена памятная шыльда ў Віленскім раёне, на радзіме Францішка Багушэвіча.
Суполка, якую больш за дзесяць гадоў узначальвае беларускі актывіст Юры Гіль, зрабіла мемарыяльную дошку з імёнамі святароў, якія праводзілі набажэнствы па-беларуску.
Кіраўнік суполкі ТБМ Віленшчыны Юры Гіль распавёў: “Навялі парадак па тэрыторыі, а таксама ўсталявалі табліцу памяці нашых святароў. Гэта вельмі важна! На мемарыяльнай дошцы выбіты імёны дзесяці святароў каталікоў ды ўніятаў: Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага ды іншых. Святары, якія вялі набажэнствы на роднай мове, у гады вайны былі рэпрэсаваныя. У нас шмат працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Неабходна, каб у гэтай справе прыняла ўдзел Віленская беларуская школа. Я звярнуўся туды”.
Мерапрыемства адбылося на радзіме Францішка Багушэвіча, у вёсцы Свіраны. Справа па ўшанаванні выбітных асобаў на Віленшчыне будзе працягвацца.
Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(www.polskieradio.pl/zagranica/by/ )
|