Беларус заваяваў “золата” на алімпіядзе па інфарматыцы ў Заграбе

Залаты медаль на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ў Харватыі заваяваў беларускі шасцікласнік Гена Караткевіч.

Ён стаў лепшым сярод прадстаўнікоў 70 краінаў. Перамогу Караткевіча адзначыў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Паводле яго словаў, “Гена – адораны вучань, які для свайго ўзросту мае незвычайныя здольнасці”.

Таму не дзіўна, што тры гады таму хлопчыка атэставалі і датэрмінова перавялі з другога ў чацвёрты клас.

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў