У Рызе пачынаюцца Дні латгальскіх беларусаў
У Рызе пачынаюцца Дні латгальскіх беларусаў. 23 і 24 жніўня іх праводзіць Культурна-адукацыйнае таварыства беларусаў “Уздым”.
Запланаваныя шматлікія культурніцкія мерапрыемствы, а таксама дэгустацыя беларускіх нацыянальных страваў.
“Дні латгальскіх беларусаў даюць добрую магчымасць грамадскасці лепш пазнаёміцца з беларускай культурай, традыцыямі, каштоўнасцямі і літаратурай”, – адзначыў міністр асаблівых даручэнняў па справах грамадскай інтэграцыі Латвіі Оскар Кастэнс.
На сённяшні дзень у Латвіі дзейнічаюць 9 беларускіх недзяржаўных арганізацый.
Паводле http://www.reitingi.lv і
“Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www . belradio . fm )
|