“Тутэйшыя” на французскай мове

У Парыжы выйшлі “Тутэйшыя” Купалы ў перакладзе на французскую мову. Пераклалі з беларускай Ларыса Гіймэ ды Вірджынія Шыманец. А прадмову напісала Мары-Крысцін Отан-Мат’ё.

Замовіць кнігу, напрыклад, можна на партале amazoz.fr. Выданне абяцаюць даслаць у любую кропку свету за два-чатыры тыдні. Кошт – 9,5 еўра + перасылка.

Ianka Koupala. Les gens d'ici. Scenes Tragi-Comiques En Quatre Actes [Touteichyia, Akopy 1922]. (Broche) Еd. l'Espace d'un instant (Paris) – 2006. – 149 p.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by) і Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў