На беларуска-ўкраінскай мяжы пройдзе рок-фэст “Права быць свабодным”

“Права быць свабодным” пройдзе ў Луцку пад патранатам мясцовых гарадскіх уладаў. Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Украінкі. Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае месца пад намётавы гарадок.

Імпрэза, якая адбудзецца 22 верасня, мае мэтай звярнуць увагу на права творцаў на свабоду творчасці, на права людзей слухаць сваю любімую музыку ў незалежнасці ад улад.

На дадзены момант дасягнутая дамова на ўдзел наступных гуртоў: “Крама”, “Нейра дзюбель”, “Ulis”, “Таварыш Маўзер”, “B:N:”, “Cцяна” (Беларусь), “Тінь Сонця” (Украіна). Вядуцца перамовы з гуртом “N.R.M.” і зоркамі ўкраінскага року.

Фэст будзе здымаць украінскае тэлебачанне. Тэлеверсію можна таксама будзе пабачыць на канале “БелСат”, які пачне працаваць з канца года.

Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org) і Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў