Імпрэза да 450-годдзя Льва Сапегі ў Нью-Йорку

19 жніўня ў Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася імпрэза з нагоды 450-годдзя Льва Сапегі, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Ён больш за 30 гадоў быў вялікім канцлерам ВКЛ, а гэта значыць другім чалавекам у дзяржаве пасля вялікага князя Жыгімонта ІІІ.

Падчас імпрэзы Беларускі музей прэзентаваў мастацкі твор Алеся Шатэрніка з выявай Льва Сапегі, выступалі знакамітыя дзеячы беларускага замежжа. На жаль, сам мастак не здолеў прыехаць для прэзентацыі карціны і таму пра твор распавяла яго дачка Юля Шатэрнік.

Пасля гэтага больш падрабязна пра Льва Сапегу расказалі сябры рады Беларускага Музея: Анатоль Колбун і Мікалай Сагановіч, зачытаў рэферат Валодзя Цяліца.

Паводле www.belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў