Акцыі ў дзень салідарнасці прайшлі ў Чэхіі, Польшчы і Украіне

У шэрагу еўрапейскіх краінаў прайшлі акцыі ў падтрымку Беларусі.

У Дзень салідарнасці з Беларуссю 16 жніўня ў Празе раздавалі ўлёткі на чэшкай і англійскай мовах пад назвай “Беларусь: апошняя дыктатура ў Еўропе” пра зніклых апанентаў рэжыму А.Лукашэнкі і пра дзейнасць апазіцыі.

У Варшаве прайшоў пікет салідарнасці каля прэзідэнцкага палацу і помніку Адаму Міцкевічу. Пікетоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты з надпісамі “Свабоду палітвязням” і “Дыктатара ў турму”.

Ва Украіне акцыя ў Дзень Салідарнасці з палітычнымі вязнямі, зніклымі і іх сем’ямі прайшла на беларуска-ўкраінскай мяжы. Актывісты ўкраінскай ініцыятывы “Салідарнасць” раздавалі ўлёткі і дыскі з фільмам Ю. Хашчавацкага “Плошча”.

Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

‹‹ на галоўную | у архіў