16 жніўня ў Беларусі і за мяжой пройдуць акцыі салідарнасці
Сёння ў Беларусі і ў замежжы пройдуць акцыі салідарнасці з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне.
Нагадаем, кожны 16-ы дзень месяца традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. Сёння беларусы запаляць у сваіх дамах свечкі салідарнасці з усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі людзьмі, а таксама выйдуць на вуліцы і плошчы гарадоў.
Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, пройдуць 16 жніўня ў Польшчы, Украіне, Расіі, Францыі, Нямеччыне, Бельгіі, Чэхіі і ЗША.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)
|