Еўрапарламент звярнуўся ў ЮНЕСКА з просьбай абараніць Горадню ад разбурэння

Прадстаўнік Камітэта Тадэвуш Звефка падрыхтаваў таксама адмысловую заяву, у якой асуджаецца праграма рэканструкцыі будынкаў гістарычнага цэнтра Гродна і заклік да мясцовых ўладаў спыніць падобныя дзеянні.

Як паведаміў старшыня Камісіі па замежным справам Еўрапейскага парламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі “захаванне старажытнай культурнай спадчыны Гродна з’яўляецца супольнай праблемай не толькі беларусаў, але таксама і палякаў, літоўцаў і ўсіх еўрапейцаў, і я маю спадзеў, што крокі, якія мы зрабілі, дапамогуць спыніць далейшае наўмыснае разбурэнне старажытнага цэнтру Горадні”.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў