Беларускі “Народны Альбом” у Варшаве

У Варшаве навучэнцы зачыненага ў Беларусі гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа паказалі жыхарам польскай сталіцы мюзікл паводле “Народнага альбому” (аўтар Міхал Анемпадыстаў).

Дырэктар ліцэю Уладзімер Колас кажа, што “Народны альбом” цікавы тым, што ні маладыя беларусы, ні палякі не ведаюць пра гісторыю заходнебеларускіх земляў у міжваенны перыяд: “Народны альбом” рэстаўрыруе пласт культуры, які ўжо знішчаны. У 20-я-30-я гады ў савецкай Беларусі панаваў генацыд, і за нейкія звычайныя мары і памкненні людзей проста забівалі. А тут ёсць “Простыя словы і простыя рэчы”, як спяваецца ў адной з песняў”.

На варшаўскую прэм’еру прыйшлі, сярод іншых, вядомы рэжысёр Міраслаў Дэмбіньскі (аўтар фільму “Партызанская школа” пра ліцэй), а таксама намеснік мэра Варшавы Уладзімер Пашыньскі.

Ліцэісты ўжо прадставілі “Народны альбом” у польскіх гарадах Гданьск і Закапанэ, дзе, як і ў Варшаве мюзікл гледачы сустрэлі вельмі цёпла.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў