У Аўгустове распачаў працу беларускі кансулят
Каб атрымаць турыстычную візу ў Беларусь неабавязкова звяртацца ў Беласток, Гданьск ці Варшаву. У Аўгустове на паўночным усходзе Польшчы распачаў працу консульскі аддзел Рэспублікі Беларусь.
Новы пункт консульскага абслугоўвання быў адкрыты перш за ўсё для тых, хто мае намер наведаць беларускую частку Аўгустоўскага каналу.
Консульскі пункт знаходзіцца ў цэнтры Аўгустова. Ён будзе адкрыты да канца турыстычнага сезону, да кастрычніка.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|