Прэм’ер-міністар Сідорскі: “Траціна эканомікі стратная”
“Фактычна трэць эканомікі стратная”, – заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі 31 ліпеня на пасяджэнні Савета міністраў, на якім падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым паўгоддзі.
Прэм’ер-міністр прызнаў, што колькасць стратных прадпрыемстваў скарачаецца – гэты паказчык сёння знаходзіцца на ўзроўні 17-18%. Аднак, паводле яго слоў, сітуацыя ў канкрэтных ведамствах выглядае інакш. Так, у сістэме Міністэрства прамысловасці 31% стратных прадпрыемстваў. “Гэта значыць, фактычна трэць эканомікі стратная. І калі адкінуць невялікія суб’екты гаспадарання, кафэ, сталовыя, то за агульнымі лічбамі мы бачым у цэлым неспрыяльную сітуацыю, – сказаў прэм’ер-міністр. – Такое становішча не можа нас задавальняць. Таму мы павінны ўважліва паглядзець і прааналізаваць працу гэтых прадпрыемстваў”.
Вырашэнне гэтай задачы, а таксама выкананне іншых фінансава-эканамічных паказчыкаў дазволіць у другім паўгоддзі дасягнуць запланаванага выніку, лічыць С. Сідорскі.
Паводле БелаПАН і “Нашай Нівы” ( www . nn . by )
|