У Мінску прайшоў Дзень Незалежнасці
27 ліпеня ўвечары ў Мінску прайшлі дзве акцыі, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці. Людзі сабраліся на плошчы Незалежнасці, каб сустрэцца з дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія прынялі ў 1990 Дэкларацыю “Аб дзяржаўным суверэнітэце”. Трохі пазней удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка Янкі Купалы. На жаль, міліцыя ўвесь час стварала перашкоды для правядзення святочных мерапрыемстваў.
Ужо за гадзіну да прызначанай сустрэчы з дэпутатамі на выхадах станцый метро Няміга і Купалаўская былі заўважаныя ўзмоцненыя нарады міліцыі. Бліжэй да 16 гадзін аўтобусы перасталі спыняцца на плошчы Незалежнасці, выхады з метро таксама былі перакрытыя. Пазней закрылі плошчу цалкам.
Праваахоўныя органы абшуквалі мінакоў, а прадстаўнікоў апазіцыі затрымлівалі. На плошчу Незалежнасці здолелі прайсці толькі два былых дэпутаты Вярхоўнага Савету Аляксандр Сасноў і Валянцін Голубеў, а таксама былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец. З лідэраў партый дайшоў толькі Вінцук Вячорка. Усяго ўдзельнікаў акцыі было некалькі дзесяткаў.
Потым міліцыі паступіла каманда ачысціць плошчу. Міліцыянты хутка выцеснілі прысутных на вуліцу Берсана.
А 17 гадзіне святкаванне гадавіны абвяшчэння суверэнітэту Беларусі мусіла працягнуцца ускладаннем кветак, літаратурнымі чытаннямі і народнымі спевамі ў скверы імя Янкі Купалы, ля помніка песняру, якому сёлета споўнілася 125 год. Былы палітвязень Мікола Статкевіч усклаў кветкі да помніка Янку Купале, але нават прамовы сказаць ніхто не здолеў, не кажучы ўжо пра вершы або спевы. Супрацоўнікі міліцыі ўзялі прысутных у кола і выціснулі са скверу.
На плошчы Бангалор акцыя не адбылася. У полі зроку назіраліся толькі тры аўтобуса з міліцыяй.
Пад час акцыі былі затрыманы блізу дзесяці чалавек, большасць з іх былі потым вызваленыя. Два моладзевых актывісты Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня былі асуджаныя на адміністратыўны
Еўракамісія асудзіла затрыманні і арышты актывістаў апазіцыі ў Менску. 27-га ліпеня прэс-сакратар камісіі па знешніх сувязях ЕК Крысціян Хохман, у прыватнасці, заявіла: “Палітычна матываваныя арышты супярэчаць прапановам Еўрапейскага саюза ў дачыненні Беларусі стаць паўнавартасным партнёрам у еўрапейскай палітыцы добрасуседства”.
Паводле Хартыі’97 (www.charter97.org),
Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com ) і ўласнай інфармацыі
|