Еўразвяз устрывожаны апошнімі арыштамі апазіцыянераў
Камісар па замежных справах і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што ўстрывожаная арыштамі і затрыманнямі некалькіх сяброў беларускай дэмакратычнай апазіцыі на працягу апошніх дзён, у тым ліку Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна. “Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто затрыманы па палітычных матывах”, — заявіла спн. Ферэра-Вальднер.
Па яе словах, “трэба памятаць, што палітычна матываваныя арышты супярэчаць прапанове ЕЗ Беларусі аб поўным партнёрстве ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, як гэта ясна выкладзена ў дакуменце “Што ЕЗ можа даць Беларусі”, які быў апублікаваны ў мінулым лістападзе. Дзейснасць прапановы ЕЗ залежыць ад крокаў Беларусі да дэмакратыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку да неад’емнага права народу Беларусі на свабоду выказвання”.
Паводле “Салідарнасці” (gazetaby.com)
|