Рашэнне суда ў адносінах Лукашова пакінутае без зменаў

Ленінскі раённы суд Мінску 26 ліпеня пакінуў без зменаў прысуд у адносінах Канстанціна Лукашова, брата апазіцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка.

Нагадаем, у лютым сёлета К. Лукашоў быў прызнаны вінаватым ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў і асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

У сакавіку 2006 г. ён вывез на аўтамабілі з бальніцы свайго брата, якога спрабавалі затрымаць без належных папераў. Адзін з тых людзей у цывільным пазней у якасці ахвяры напісаў заяву, што К. Лукашоў нібыта, на яго наехаў. Некалькі месяцаў К. Лукашоў правёў за кратамі. Зараз ён збіраецца абскардзіць рашэнне суду, у тым ліку і ў камісіі ААН па правах чалавека.

Паводле БелаПАН і

“Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў