Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна асудзілі на 15 сутак
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска прайшлі суды над затрыманымі ўчора лідэрамі хрысціянска-дэмакратычнага руху Паўлам Севярынцам і Аляксеем Шэіным.
А. Шэіна судзілі першым, ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Столькі ж прысудзілі і Паўлу Севярынцу. Маладым людзям інкрымінавалі артыкул 23.24 новага Адміністрацыйнага кодэксу: заклікі да правядзення несанкцыянаванай акцыі.
Нагадаем, што П. Севярынец і А. Шэін былі затрыманыя ў панядзелак а 20.30 на станцыі метро “Пушкінская” з прычыны таго, што яны нібыта могуць мець “дачыненне да нейкага кватэрнага крадзяжу”.
Падчас агляду асабістых рэчаў у актывістаў былі знойдзены 150 асобнікаў агітацыйных матэрыялаў з інфармацыяй аб правядзенні апазіцыйнымі сіламі 27 ліпеня акцый з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Паводле “Нашай нівы” ( www . nn . by )
|