Звярніце ўвагу на аднаўленне рубрыкі “Артыкулы”!

Паважаныя наведвальнікі! Новы артыкул “Запавед эмігранта” папоўніў сталую рубрыку нашага сайта. Аўтар матэрыялу Аляксандр Адзінец (ужо вядомы чытачам па кнізе “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”) падрыхтаваў яго для газеты “Наша Ніва”. Галоўнай тэмай артыкула стаўся лёс беларускага эмігранта Юрыя Попкі, і гэта, натуральна, зацікавіла і нас.

Артыкул распавядае пра працу сп. Попкі на ніве беларушчыны ў нямецкім горадзе Ляймен. Ён здолеў зрабіць у Нямеччыне сапраўдны куточак Беларусі. Гэты куточак да гэтага часу чакае, каб народ Беларусі, гаспадар вольнай і незалежнай Бацькаўшчыны, уступіў у правы уласнасці. Але пакуль дачакацца не можа.

Сачыце за аднаўленнямі рубрыкі “Артыкулы”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў