Легалізацыя знаходжання ў Польшчы
Прынята рашэнне пра тое, што чужаземцы, якія не менш, чым 10 гадоў нелегальна жывуць у Польшчы, могуць легалізаваць сваё знаходжанне.
Чужаземцы могуць звярнуцца з просьбаю аб дазволе на знаходжанне ў Польшчы тэрмінам на 12 месяцаў, які можа быць падоўжаны.
Але яны павінныя выканаць некалькі ўмоваў. Галоўным патрабаваннем з’яўляецца знаходжанне на тэрыторыі Польшчы не пазней як з 1 студзеня 1997 г., што трэба пацвердзіць дакументамі. Гэта працэдура не можа прымяняцца да асобаў, якія цягам апошніх 10 гадоў выязджалі з Польшчы больш, чым на 6 месяцаў, або вымушаны час знаходжання за межамі Польшчы перавышае 10 месяцаў.
Правіла будзе дзейнічаць да 20 студзеня наступнага года і не тычыцца асобаў, якія з’вярталіся па дазвол у 2003 г. Тады аб легалізацыі знаходжання звярнуліся 223 чалавекі, сярод якіх былі армяне і в’етнамцы. Дазвол атрымалі тады 200 чалавек.
Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|