Салжаніцын дапаможа рэпрэсаваным беларусам

Рускі грамадскі фонд Аляксандра Салжаніцына (Масква) прапануе матэрыяльную дапамогу ахвярам сталінскіх рэпрэсій, якія жывуць у Беларусі.

Пра гэта паведаміла старшыня грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій” Зінаіда Тарасевіч. Паводле яе слоў, у Беларусі прыблізна 90 чалавек атрымліваюць пастаянныя выплаты з фонду Салжаніцына. “Яго праўленне прапануе тым былым палітзняволеным, хто не ведае аб існаванні фонду, звярнуцца ў яго маскоўскае прадстаўніцтва па адрасе: 103009, Расія, Масква, вуліца Цвярская, дом 12, пабудова 8, кватэра 169; тэлефон 8-107-495-629-86- 39”, – сказала З.Тарасевіч. Паводле яе слоў, у праўленне фонду могуць звяртацца як рэабілітаваныя, гэтак і нерэабілітаваныя ахвяры сталінізму.

Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com )

‹‹ на галоўную | у архіў