Знакамітая Вольга Корбут – у Мінску
У Мінск прыляцела знакамітая Вольга Корбут, у мінулым – гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.
Яна з’ехала ў ЗША ў далёкім 1991 г. і ад таго часу вельмі рэдка наведвае Бацькаўшчыну.
В. Корбут мяркуе з’ездзіць у Гродна, Маскву, а ў Мінску наведаць турнір яшчэ аднаго знакамітага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбы, які таксама жыве ў ЗША (а значыць, і В. Шчэрба неўзабаве з’явіцца ў Мінску). А яшчэ Вольга марыць з’ездзіць у беларускі лес.
В. Корбут прызнаецца, што яна па-ранейшаму сумуе па Беларусі. Яшчэ гадоў пяць таму яна меркавала вярнуцца ў Мінск і цяпер ад гэтай ідэі не адмаўляецца.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|