Марш Паняволеных Народаў адбыўся ў ЗША

У нядзелю, 15 ліпеня, у Нью-Йорку прайшоў Марш Паняволеных Народаў.

Большасць удзельнікаў маршу склалі беларусы. А гэта больш за 40 чалавек, у асноўным сябраў Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) i Згуртавання беларускае моладзі ў Амерыцы (ЗБМА).

Сярод патрабаванняў беларускай грамады былі права на вольнае развіццё беларускай мовы, захаванне суверэнітэту, за дэмакратыю, за свабоду палітычных вязняў, супраць русіфікацыі.

Вітальныя лісты ўдзельнікам Маршу даслалі губернатар Нью-Йорку i мэр Нью-Йорку.

Арганізатары з беларускага боку адзначылі, што сваёй дзейнасцю БАЗА і ЗБМА стала спрыяюць, каб падзеі ў Беларусі знаходзіліся пад увагай амерыканскага ураду.

Паводле zbma.net/

‹‹ на галоўную | у архіў