У Мінску можа з’явіцца праспект Альгерда

Аргкамітэт па адзначэнні 645-гадовага юбілею перамогі беларускіх войскаў ВКЛ пад камандаваннем вялікага князя Альгерда на Снівадзе (Сіняй Вадзе) і вызвалення Украіны ад татарскага іга, а таксама культурніцкая камісія Партыі БНФ звярнуліся з лістом да прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.

Яны выступілі з прапановай увекавечыць подзвіг нашых змагароў і вайсковы талент Альгерда ў сталіцы Беларусі і некалькіх іншых гарадах краіны. Сярод тых, хто падпісаў зварот, – Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Анатоль Грыцкевіч, Мікола Купава.

У прыватнасці, прапануецца надаць імя Альгерда цяперашняму праспекту Дзяржынскага ці вуліцы Свярдлова, паставіць яму помнік і перайменаваць Мінскую сувораўскую вучэльню ў Мінскі вайсковы каледж імя вялікага князя Альгерда.

Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com )

‹‹ на галоўную | у архіў