Пленэр “Хрыстос прызямліўся ў Горадні” адбудзецца з 20 па 22 ліпеня

З 20 па 22 ліпеня ў Горадні пройдзе скульптурны пленэр “Lehienda z piasku” – “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” пад кіраўніцтвам Геніка Лойкі. Скульптары будуць ляпіць два дні і дзве ночы (20-22 ліпеня). Адкрыццё выставы адбудзецца ў нядзелю 22 ліпеня.

Г. Лойка распавёў: “У Горадні вядзецца барацьба за захаванне старога гораду і мы хочам гэтым пленэрам падтрымаць гэтую барацьбу. Мы хочам зрабіць Хрыста пад Калоскай царквою. Постаць Хрыста будзе ляжаць ніцма на схіле. У ХІХ ст. на гэтым месцы Нёман падмыў бераг і царква абрынулася. Хрыстос будзе ляжаць, раскінуўшы рукі, нібыта ахоўваючы гэты схіл, каб больш такой бяды не здарылася”.

Скульптурны пленэр “Lehienda z piasku” – гэта суполка маладых майстроў, студэнтаў ды школьнікаў пад кіраўніцтвам Г. Лойкі. Штолета ў розных кутках Беларусі яны выкопваюць з пяску беларускія легенды і паказваюць іх мясцовым жыхарам. Пачынаючы ад 2000 г. зладжана ўжо 8 пленэраў.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

(www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў