Праца ў Польшчы без дазволаў

Ад 20 ліпеня беларусы змогуць працаваць у суседняй Польшчы без дазволу на працу.

Гэта азначае, што прадпрымальнікі змогуць узяць на працу беларусаў, украінцаў і расіян на перыяд да трох месяцаў без адпаведных дазволаў. Да гэтага моманту на такіх умовах можна было працаўладкоўваць людзей толькі ў сельскай гаспадарцы. Новы законапраект ахоплівае кожную галіну эканомікі.

Са звестак Міністэрства працы вынікае, што зацікаўленне працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы працаю ў сельскай гаспадарцы было мінімальным. З верасня да паловы траўня ў гэтай сферы на тры месяцы былі працаўладкаваныя толькі 1560 чалавек. Таму міністэрства не ўтойвае, што надалей будзе імкнуцца да таго, каб працаўнікі з краінаў Усходняй Еўропы змаглі без праблемаў працаваць у Польшчы.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

(www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў