Сёння першаму беларускаму касманаўту споўнілася 65 год
Пётр Клімук тройчы пабываў у ко c масе. Першы раз гэта адбылося ў снежні 1973 года. За тры разы касманаўт налятаў амаль 79 дзён.
Пётр Клімук нарадзіўся ў вёсцы Камароўка Брэсцкага раёна (цяпер яна называецца Тамашоўка, з якой злілася). Дарэчы, з Тамашоўкі кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч. З Клімуком яны хадзілі ў адзін клас у школе.
У Тамашоўцы створаны музей касманаўтыкі. А ў Брэсце ўсталяваны бронзавы бюст Клімука.
Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com )
|