Беларусы Амерыкі возьмуць удзел у Маршы паняволеных народаў

15 ліпеня ў Нью-Йорку у рамках Тыдня паняволеных народаў пройдзе Марш, у якім традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі беларускай грамады Амерыкі.

Праграма Марша:

Нядзеля, 15 ліпеня:

9:00 раніцы – Збор удзельнікаў на 5-й Авеню і 59-й вуліцы (пры Гатэлі “Плаза”).

10:00 – Імша за Паняволеныя народы ў Кафедральным саборы св. Патрыка.

11:00 – Марш па 5-й Авеню да 72-й вуліцы.

12:00 – Афіцыйнае адкрыццё Тыдня паняволеных народаў (Цэнтрал Парк).

У чацвер, 19 ліпеня, у 11:00 пройдзе дэманстрацыя перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а ў нядзелю 22 ліпеня – прыняцце ў лютэранскай царкве 122 Е. 88 вул. (пры Лексінтан Авеню) і цырымонія закрыцця.

Тыдзень паняволеных народаў быў арганізаваны Камітэтам паняволеных народаў, які паўстаў у 1950-я гады. Ён з’яўляўся масавай імпрэзай эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, што калісьці зняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі. Сёння большасць гэтых краінаў здабыла свабоду.

Беларусь жа засталася паняволенай. У Беларусі зліквідаваная дэмакратыя, парушаюцца правы чалавека, знішчаецца нацыянальная культура. Таму беларуская грамада Амерыкі працягвае браць удзел у імпрэзах Тыдня паняволеных народаў, выказваючы свой пратэст супраць палітыкі рэжыму Лукашэнкі.

Паводле www.baza-belarus.org

‹‹ на галоўную | у архіў