Янку Купалу помняць і шануюць беларусы Масквы

Мерапрыемствы, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры Янку Купалу, праводзіць Беларускае зямляцтва Масквы. 7 ліпеня а 20-й гадзіне ў дзень народзінаў пісьменніка беларусы Масквы прыйдуць да ягонага помніка і ўскладуць кветкі.

Акрамя таго, 28 чэрвеня маскоўскія беларусы сабраліся ў касцёле, каб ушанаваць памяць Янкі Купалы. Імша праходзіла менавіта ў касцёле, бо сам Янка Купала быў каталіком. На набажэнства прыйшлі таксама і прадстаўнікі іншых канфесій.

Паводле інфармацыі Беларускага зямляцтва Масквы

‹‹ на галоўную | у архіў