УВАГА!

Акцыя выратавання гістарычнай часткі Гродна

Гродна – адзіны абласны цэнтр Беларусі, які захаваў у магчымым для аднаўлення выглядзе стары рынак — цэнтральнае месца для любога еўрапейскага горада. Гэты горад слаўны помнікамі архітэктуры, вузкімі вуліцамі і невялікімі плошчамі.

Маштабныя работы, якія гродзенскія ўлады вядуць з лета 2005 года, ужо прывялі да знішчэння па ўсім горадзе кварталаў гістарычнай забудовы ХІХ-пач.ХХ стст., сярод якіх былі ўнікальныя помнікі архітэктуры Беларусі. Пад выглядам “рэканструкцыі” адбываецца фактычнае знішчэнне гістарычнага вобліку Гродна. Разбурэнне гэтага гораду – унікальнага для ўсёй Беларусі – стане стратай важнай старонкі культурнай і гістарычнай спадчыны беларускай нацыі.

Да грамадскай кампаніі абароны Гродна далучылася МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Наша арганізацыя выказвае абурэнне і занепакоенасць знішчэннем гісторыі Беларусі, вынішчэннем гістарычнай архітэктурнай спадчыны ў Гродна.

Заклікаем арганізацыі беларускай дыяспары, усіх неабыякавых далучыцца да кампаніі ратавання гораду, напісаўшы і даслаўшы лісты пратэсту на наступныя адрасы:

 

1. САЎЧАНКА Уладзімір Ягоравіч

Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту

230023 г . Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3

Факс (+375) 0152 72-02-32

e - mail groblisp @mail .grodno .by

 

2. АНТОНЕНКА Аляксандр Ільіч

Старшыня Гродзенск ага гар адскога выкан аўчага кам ітэту

230029 г .Гродна, пл.Леніна 2/1 .

Факс (+375) 0152 72-02-77

e-mail: info@grodno.gorod.by

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў