Нашы віншаванні Беларускай школе ў Рызе

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” віншуе рыжскую Беларускую асноўную школу з паспяховай акрэдытацыяй і магчымасцю працягнуць працу.

Беларуская школа ў Рызе вядзе сваю гісторыю ад 1994 года. Тады пры 15-й Рыжскай сярэдняй школе намаганнямі таварыства “Світанак” была адкрыта падрыхтоўчая група, а з 1-га верасня 1994 г. пачаў працу першы клас Беларускай школы. Сёння ў школе працуе беларуская мастацкая студыя “Вясёлка”, ёсць бібліятэка, большасць з кніг на беларускай мове.

За гэты час было зроблена вялікая і плённая праца, а галоўнае дасягненне – беларускія дзеці маглі вывучаць беларускую мову, ведаць сваю гісторыю і культуру.

Таму вельмі важна, што беларусы Рыгі не застануцца без сваёй школы. І будзем спадзявацца, што акрэдытацыя стане грунтоўнай падставай для пашырэння школы і магчымасці ў хуткім часе на яе базе стварыць поўную сярэднюю беларускую навучальную ўстанову.

Яшчэ раз віншуем калектыў беларускай рыжскай школы і зычым поспехаў у нялёгкай педагагічнай працы.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў