“Малады Фронт” надалей нелегальны
Упраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі “Малады Фронт”. Чыноўнікі спаслаліся на памылкі ў статуце.
У прыватнасці, указана, што кіруючым органам МФ з’яўляецца Цэнтральная Рада, а прайшоў ужо арганізацыйны з’езд.
Практычных шанцаў на рэгістрацыю ў моладзевых актывістаў не было. 28 траўня пачынаецца суд над маладафронтаўцамі менавіта за тое, што яны ўдзельнічаюць у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі.
Паводле “Польскага радыё для замежжа”
|